Тэпцікі божачкі майго 0/10
Рубрика: Без рубрики | Автор: Скородинский Ицхак | 18:59:25 23.11.2022
Тэпцікі божачкі майго
Дзве ружовыя хмаркі,
тэпцікі божачка,
вольнага майго,
скінутыя
ў неба…
Плывуць сабе побач…
Як жа так?
Бо няма яго, няма!
...А тэпцікі - вось яны,
плывуць сабе паволі…
Хто даў мне гэтую здольнасць,
ачалавечваць усё, што вакол.
І нават цябе?
Бо няма цябе, няма…
Дык чаму,
амаль кожную ноч,
зачыніўшыся ад усіх і ад Уся,
чыесьці светлыя думкі…
Я?!
Выхлёбтваю на паперу…
І яны застываюць на ёй назаўжды.
А дзве ружовыя хмаркі на заходзе…
Плывуць сабе …
Над Парыжам.
Паволі.
Комментарии 0
Зарегистрируйтесь или войдите, чтобы оставить комментарий.
У произведения нет ни одного комментария, вы можете стать первым!